«Оршанский мясоконсервный комбинат»  Открытое акционерное общество

Новости

Ганаровы дыплом " За высокую якасць прадукцыі ўласнай вытворчасці і паспяховую, прафесійную працу на выставе "!

Напярэдадні Дня абаронцаў айчыны і жаночага дня 8 Сакавіка Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама ў Оршы правялі штогадовую ўніверсальную выставу-кірмаш пад назвай "Святочны кірмаш".

З 19 па 22 лютага ў гарадскім Цэнтры культуры свае стэнды разгорнулі больш за 30 удзельнікаў з Віцебска, Мінска, Брэста, Бабруйска і іншых гарадоў краіны. Як заўсёды, сваю прадукцыю на выбар пакупнікоў шырока прадставялі прадпрыемствы нашага рэгіёна.

Святочны кірмаш Орша

У тым ліку і Аршанскі мясакансервны камбінат прадставіў жыхарам г. Орша прадукцыю ўласнай вытворчасці . На выставе можна было не толькі набыць прадукцыю , але і паспрабаваць прадукцыю камбіната. Таксама ,было прадстаўлена і дзіцячае харчаванне «Baby hit» у шырокім асартыменце.

Святочны кірмаш

На "Святочным кірмашы" жыхары і госці горада змаглі набыць тавары для дома, адзенне і абутак, прадукты харчавання, касметыку, галантарэю, тэкстыльныя вырабы і многае іншае па цэнах вытворцаў.
Па выніках выставы-кірмашу быў атрыманы дыплом " За высокую якасць прадукцыі ўласнай вытворчасці і паспяховую, прафесійную працу на выставе "!

Святочный кирмаш диплом

Поиск